Дар'я Жук

Беларуская рэжысёрка Дар'я Жук пачала кар'еру ў HBO як спецыялістка ў бізнэс-аналітыцы, перад тым як атрымала ганаровую ступень магістаркі мастацтваў у Калумбійскім універсітэце на спецыяльнасці кінапрадзюсаванне.

Яе дэбютны фільм «Крышталь» (Crystal Swan) стаў першай за 22 гады працай ад Беларусі, намінаванай на Оскар як «Найлепшы фільм на замежнай мове». «Крышталь» стаў фільмам адкрыцця прэстыжнага карлаварскага конкурсу «На ўсход ад захаду» і выйграў шмат узнагарод, у тым ліку гран-пры Адэскага кінафестывалю, гран-пры Тбіліскага міжнароднага кінафестывалю, прыз маладога рэжысёра на Міжнарожным кінафестывалі ў Корку. Паказваўся на кінафестывалі Slamdance ў 2019-м.

Кароткаметражныя працы Дарʼі адбіраліся на незалежным кінафестывалі SXSW, кінафестывалі імя Таркоўскага «Люстра», кінафэстах у Атланце, Палм-Спрынгс і Аахацы, на Фестывалі аўтарскага незалежнага кіно ў Санта-Фэ і іншых. Атрымала ўзнагароду Ніка Лувеля за прарыў у кінавытворчасці, у 2015 годзе – прыз найлепшай прадзюсаркі і пісьменніцы ад некамерцыйнай арганізацыі New York Women in Film and Television.

Рэжысёрка, сцэнарыстка, прадзюсарка
Фільмаграфія

Маленькая Амерыка
(серыял) — эпізод
Space Door, 33 хв.

Перадумова (серыял) — эпізод The Commenter, 31 хв.

Крышталь, 93 хв.

Як у сне

Сапраўдная амерыканка, 12 хв.

Што цябе не забівае, 17 хв.

Хапай турыстаў, 5 хв.

ВОСК, 15 хв.

Паўраспад, 16 хв.

Паветра ўнутры яе, 8 хв.
2022



2021


2018

2016

2015


2015

2014

2013

2012

2011
Крышталь
Дзевяностыя. Беларусь. Праз абдрукоўку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу маладая дзяўчына-дыджэй апынаецца ў завадскім мястэчку Крыштальны. Там яна збіраецца любой цаной дамагчыся ажыццяўлення сваёй «амерыканскай мары».

Глядзіце ў анлайн-кінатэатры Vodblisk

Хапай турыстаў
Падарожнік трапляе ў няёмкую сітуацыю.
Сапраўдная амерыканка
Толькі прыехаўшы ў Амерыку ў сярэдзіне 90-х, студэнтка па абмене Аля смела ладзіць з культурнымі адрозненнямі, калі святкуе свой 17-ы дзень нараджэння.
Паветра ўнутры яе
Шасцігадовая Каця спрабуе даследаваць смерць і па-новаму адкрывае для сябе жыццё.