Інструкцыя па рэгістрацыі
Беларусь
Крок 1. Уваход

Калі ласка, зайдзіце на сайт нашай анлайн-платформы https://online.northernlightsff.com/ і націсніце на кнопку Start Watching або Watch Free.
Крок 2. Рэгістрацыя

Увядзіце імя, адрас электроннай пошты і прыдумайце пароль. Націсніце на кнопку Join.
Крок 3. Аўтарызацыя

Віншуем з паспяховай рэгістрацыяй! Уваход у акаўнт павінен адбыцца аўтаматычна. Пра гэта сведчыць круглы аватар у правым верхнім куце экрана. У тым выпадку, калі ў вас не атрымалася аўтарызавацца на платформе аўтаматычна, абнавіце старонку і ўвайдзіце на платформу з новымі звесткамі пры дапамозе кнопкі Log In, размешчанай у правым верхнім куце экрана.
Іншыя краіны
Крок 1. Уваход

Калі ласка, зайдзіце на сайт нашай анлайн-платформы https://online.northernlightsff.com/ і прагартайце старонку да раздзела Buy from VODBLISK online cinema.
Крок 2. Выбар

Выберыце фільм і націсніце на яго.
Крок 3. Пераход да аплаты і рэгістрацыі

Націсніце на кнопку Rent. На ёй будзе пазначаны кошт арэнды фільма.
Крок 4. Рэгістрацыя і ўвод звестак

Увядзіце вашы звесткі для рэгістрацыі, а таксама плацежныя звесткі. Націсніце на кнопку Complete Purshcase.
Крок 5. Аплата

Аплаціце прадукт. Пасля аплаты вы вернецеся на сайт платформы і зможаце пачаць прагляд са свайго акаўнта. Уваход у акаўнт адбываецца аўтаматычна. Пра гэта сведчыць круглы аватар у правым верхнім куце экрана.

У тым выпадку, калі ў вас не атрымалася аўтарызавацца на платформе аўтаматычна, абнавіце старонку https://online.northernlightsff.com/ і ўвайдзіце на платформу з новымі звесткамі пры дапамозе кнопкі Log In, размешчанай у правым верхнім куце экрана.