PARA:DOX & VODBLISK
Пярлінкі дацкай дакументалістыкі
Сёлета VODBLISK ладзіць калабарацыю з дацкай анлайн-платформай PARA:DOX, якая належыць CPH:DOX — аднаму з самых прэстыжных дакументальных кінафестываляў свету.
Што гэта значыць для гледачоў?
На нашай платформе выйдуць 9 дацкіх папулярных дакументальных фільмаў, спецыяльна адабраных камандай PARA:DOX. Сярод іх — фестывальныя хіты і пераможцы глядацкіх сімпатый на шматлікіх міжнародных пляцоўках. Стужкі можна будзе глядзець бясплатна з тэрыторыі Беларусі.
Чаму гэта крута?
Лепшыя дацкія фільмы цяпер даступныя для беларусаў і беларусак. У сваю чаргу гледачы з Даніі, Фарэрскіх астравоў і Грэнландыі змогуць паглядзець 9 беларускіх дакументальных стужак, якія былі спецыяльна адабраны камандай VODBLISK, і будуць даступныя на платформе PARA:DOX.
Што можна паглядзець зараз?
Ужо даступныя для прагляду два займальных дацкіх фільма: «Двойчы каланізаваная» рэжысёркі Лін Алуны і «Цуму: куды вядуць мары» рэжысёра Каспера Кірцнера.
Прыемнага прагляду! Сачыце за намі і не прапускайце рэлізаў дацкіх фільмаў на працягу года.