Беларускае кіно
VODBLISK — анлайн-кінатэатр беларускага кіно, якое вы нідзе больш не знойдзеце і не пабачыце праз цэнзуру і дзяржаўны кантроль у Беларусі. VODBLISK імкнецца прасоўваць незалежнае беларускае кіно і даваць голас незалежным беларускім фільммэйкерам і фільммэйкеркам, якія збольшага жывуць цяпер у выгнанні.
Фільм кастрычніка:
Баба, Ваня і каза
Дар'я Юркевіч
У звычайнай беларускай вёсцы адзінае, што клапоціць бабулю Сіму, — будучыня яе сына-алкаголіка Вані. Не маючы на сваім баку анікога, акрамя белай казы Манькі, яна пачынае вайну супраць сваёй суседкі Глашы, якая варыць і прадае самагон у вёсцы.
Пра нас:
VODBLISK — анлайн-кінатэатр, створаны камандай кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Цяпер у анлайне можна глядзець беларускае сучаснае незалежнае кіно — і ігравыя, і дакументальныя стужкі.

Новыя фільмы з’яўляюцца на платформе штомесяц, доступ да любога з іх можна купіць на 30 дзён ды глядзець яго колькі заўгодна разоў! Акрамя фільмаў, на платформе і ў нашых сацыяльных сетках выходзяць гутаркі з беларускімі кінадзеячамі.



Мы пастаянна сутыкаемся з праблемай, калі ў свеце не ведаюць не тое каб пра беларускае кіно ў дэталях, але нават пра факт яго існавання. А ахвотныя даведацца элементарна не могуць яго нідзе паглядзець.

Ні замежныя, ні беларускія сэрвісы не даюць магчымасці глядзець рупліва адабраныя куратарамі і куратаркамі беларускія фільмы.

Нам заўжды не хапала нейкага такога беларускага «Нэтфліксу», пра які бы ўсе ведалі ў Беларусі і ў свеце як пра платформу, куды можна прыйсці і знайсці ў адным месцы ўсе беларускія фільмы (ці прынамсі вельмі шмат), а таксама даведацца пра кантэкст беларускага кіно ды нашых аўтараў і аўтарак.

VODBLISK — акурат такая платформа, пакліканая праліць святло на беларускае кіно, зрабіць яго даступным, вядомым і папулярным.
Папулярызуем беларускае кіно разам
Воля
Чайкоўская
Колькі каштуе?
Беларусь
Увесь свет
У 2023 годзе — бясплатна па рэгістрацыі на
online.northernlightsff.com
Доступ на 30 дзён да любога фільма за 5$
Мы робім беларускае кіно даступным, вядомым і папулярным
Пры падтрымцы:
Пры інфармацыйнай падтрымцы:
VODBLISK
у вашай пошце
Коратка пра новыя фільмы і цікавыя падзеі — у нашай штомесячнай рассылцы.