Агата Міхайлава
Нарадзілася ў Менску. Сваю першую стужку зняла яшчэ ў 17 гадоў, калі вучылася ў школе. Зараз працуе як рэжысёрка мантажу і каларыстка. Скончыла Санкт-Пецярбургскі Інстытут Кіно і Тэлебачання. Спачатку 2020 года вярнулася ў Менск, а ў 2022 вымушана пераехала ў Вільню, дзе зараз вучыцца ў магістратуры ЕГУ. Яе апошняя стужка «Маланка» ўдзельнічала ў 12 фэстах, атрымала ўзнагароды «Найлепшы сцэнар» і «Найлепшае мастацкае рашэнне» на фестывалі ў Ерэване.