Андрэй Куціла

Андрэй Куціла зняў больш за 10 дакументальных фільмаў.

У 2007 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэту, а два гады пазней Беларускую акадэмію мастацтваў. У 2018 годзе атрымаў галоўны прыз кінафестывалю ў Амстэрдаме IDFA у сярэднеметражным конкурсе за стужку „Summa”. У 2019-м быў узнагароджаны за лепшы дакументальны фільм у нацыянальным конкурсе Кракаўскага фестывалю.

Яго апошняя стужка, сфакусаваная на жанчынах і яго сястры, зняволенай падчас пратэстаў у Беларусі, выйграла дакументальны конкурс Варшаўскага фестывалю.

У 2021 годзе Андрэй пакінуў Беларусь, з таго часу жыве і працуе ў Польшчы.

Рэжысёр
Фільмаграфія

Святая вада, 19 хв.

Калі кветкі не маўчаць, 71 хв.

Мне трэба поціскаў, 19 хв.

Стрыптыз і вайна, 68 хв.

Summa, 50 хв.

Цар гары, 46 хв.

Госці, 61 хв.

Сваё месца, 17 хв.

Каханне па-беларуску, 30 хв.

Даволі! Да Волі…, 55 хв.

Днюка, 45 хв.

Фокусная адлегласць, 24 хв.
2023

2021

2020

2019

2018

2017

2015

2015

2014

2011

2010

2008
Summa
Маладая беларуская мастачка пакідае свайго мужа, каб наведаць свайго сябра, сталага польскага мастака, у яго казачнай сядзібе ў Польшчы.

Глядзіце ў анлайн-кінатэатры Vodblisk