Андрэй Кашперскі

Андрэй Кашперскі нарадзіўся ў Брэсце ў 1995 годзе.

У шэсць гадоў ён паглядзеў «Тэрмінатар 2: Судны дзень» і закахаўся ў кіно. Праз шэсць гадоў ён пачаў здымаць уласныя кароткаметражныя фільмы з дапамогай мабільнага тэлефона. Пазней, калі яму было 14 гадоў, Андрэй арганізаваў творчую групу з 17 чалавек, якія разам здымалі фільмы і відэа.

У 2017 годзе Андрэй Кашперскі скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура». На той момант ён зняў 11 кароткаметражных фільмаў, некаторыя з якіх былі адабраны і атрымалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях.

У 2018 годзе Андрэй далучыўся да каманды вядомага ў Беларусі YouTube-канала «Гусін». Сезон серыяла пра гусака па мянушцы Харві, які жыў у гарадской кватэры, быў зняты ў жанры камедыі/мак'юментары і зрабіў «Гусіна» значна больш пазнавальным.

У 2020 годзе Андрэй стаў рэжысёрам і шоўранерам «ChinChinChannel» — праекта, які высмейвае беларускую дзяржаўную прапаганду і чыноўнікаў. У 2020 годзе ён зняў поўнаметражны камедыйны мюзікл «ЧынЧыны у краіне цудаў», які трансляваўся на «Белсаце». У 2021 годзе ён разам з камандай «ChinChinChannel» пераехаў з Беларусі ва Украіну для здымак сатырычнага серыяла «Тут быў Ленін». Камандзе ўдалося зняць каля трэці ад запланаванага перад пачаткам вайны, таму яны былі вымушаны пакінуць Украіну і спыніць здымкі.

Рэжысёр, шоуранэр, сцэнарыст
Фільмаграфія

Працэсы, серыял

Цукар, 4 хв.

ЧынЧыны праляцелі зязюляй, 21 хв.

ЧынЧыны ў краіне цудаў, 56 хв.

Гусін, серыял

Акуака, 11 хв. (у суаўтарстве з Нэлай Агрэніч)

Hasta La Vista, Baby, 5 хв.

Тут быў Саша, 6 хв.

Кактус, 17 хв.

Музыка ўнутры, 15 хв. (у суаўтарстве з Нэлай Агрэніч)

У кіно, 8 хв.

Кнопка, 35 мін.

Не вяртайся, 8 хв.

Індыйскае кіно, 8 хв.
2023

2023

2023


2020


2019

2017


2017

2016

2016

2015


2014

2014

2013

2012
Тут быў Саша
Саша пасварыўся са сваёй дзяўчынай, і цяпер яму трэба будзе перажыць прыгоду, каб наладзіць паразуменне і давер у іх адносінах.

Глядзіце ў анлайн-кінатэатры VODBLISK

Hasta la vista, baby
Дзяўчына вяртаецца са спаткання і яшчэ не падазрае, у што ператворыцца гэты чароўны вечар…
Цукар
Некалькі сяброў сядзяць у кавярні і задорна расказваюць адзін аднаму пацешныя навіны з Беларусі.