Ганна Саўчанка
Ганна нарадзілася ў Беларусі, цяпер жыве і працуе ў Бельгіі. Мае дыплом магістарскай праграмы DocNomads у рэжысуры дакументальнага кіно. Цікавіцца пераважна крэатыўнай дакументалістыкай, гібрыдным і эксперыментальным кіно. Выступала як рэжысёрка і мантажорка некалькіх каротка- і поўнаметражных дакументальных фільмаў для фестываляў па ўсім свеце. Працавала над дакументальным серыялам "Памежжа" (2021) сумесна з бельгійскай кампаніяй Off World Production: рэжысавала эпізод "Край свету", мантажавала "Перш чым яны сустрэнуцца". З імі ж мантажавала дакументальны фільм "Мы будзем памятаць пра іх", што закрываў праграму Міжнароднага дакументальнага кінафестывалю Visions du Réel у 2019 годзе. Апроч таго рабіла мантаж для дакументальнага фільма "Тушэ" і адной серыі дакументальнага серыяла "Маляваць для перамен", што выйшлі ў 2023 годзе.Яе бягучы поўнаметражны дакументальны фільм атрымаў узнагароду FIFDH Geneva 2021 Impact Day Award, узнагароду чэшскага тэлебачання за сумесную вытворчасць на East Doc Market 2021, Best Work In Progress: Central & Eastern Europe на Sunny Side Doc 2021 і European Women's Audiovisual Network talent award у Dok Leipzig co-production market у 2019 годзе. Выпускніца адукацыйных праграм EsoDoc, CIRCLE Women Doc Accelerator, Baltic Sea Docs, EurasiaDoc і B2B Doc.