Дар'я Юркевіч
Дар'я Юркевіч — беларуская рэжысёрка, сцэнарыстка і прадзюсарка. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і нацыянальную студыю сучаснага мастацтва Le Fresnoy у Францыі. Прэм'ера яе кароткаметражнага фільма «Бабуля, Ваня і каза» (2014) адбылася на кінафестывалі ў Клермон-Феране, пасля гэтага карціну паказалі прыкладна на 30 міжнародных кінафэстах па ўсім свеце.
Дар'я Юркевіч удзельнічала ў шматлікіх кінамайстэрнях, такіх як ExOriente, B2Doc і East Talent Lab, а таксама ў кінапітчынгах у Празе, Маскве, Канах, Ерэване, Тбілісі і Вісбадэне.
У 2018 годзе Дар'ю запрасілі ў журы ММКФ «Лістапад» у Мінску.
У 2021 годзе яна атрымала стыпендыю ад Міністэрства культуры Польшчы пад кіраўніцтвам Марцэля Лазіньскага — польскага рэжысёра, намінаванага на прэмію «Оскар».
Рэжысёрка, сцэнарыстка, прадзюсарка