Дар'я Жук
Беларуская рэжысёрка Дар'я Жук пачала кар'еру ў HBO як спецыялістка ў бізнэс-аналітыцы, перад тым як атрымала ганаровую ступень магістаркі мастацтваў у Калумбійскім універсітэце на спецыяльнасці кінапрадзюсаванне.
Яе дэбютны фільм «Крышталь» (Crystal Swan) стаў першай за 22 гады працай ад Беларусі, намінаванай на Оскар як «Найлепшы фільм на замежнай мове». «Крышталь» стаў фільмам адкрыцця прэстыжнага карлаварскага конкурсу «На ўсход ад захаду» і выйграў шмат узнагарод, у тым ліку гран-пры Адэскага кінафестывалю, гран-пры Тбіліскага міжнароднага кінафестывалю, прыз маладога рэжысёра на Міжнарожным кінафестывалі ў Корку. Паказваўся на кінафестывалі Slamdance ў 2019-м.
Кароткаметражныя працы Дарʼі адбіраліся на незалежным кінафестывалі SXSW, кінафестывалі імя Таркоўскага «Люстра», кінафэстах у Атланце, Палм-Спрынгс і Аахацы, на Фестывалі аўтарскага незалежнага кіно ў Санта-Фэ і іншых. Атрымала ўзнагароду Ніка Лувеля за прарыў у кінавытворчасці, у 2015 годзе – прыз найлепшай прадзюсаркі і пісьменніцы ад некамерцыйнай арганізацыі New York Women in Film and Television.
Рэжысёрка, сцэнарыстка, прадзюсарка