Інструкцыя па рэгістрацыі

Беларусь
Крок 1. Уваход

Калі ласка, зайдзіце на сайт нашай анлайн-платформы https://online.northernlightsff.com/ і націсніце на кнопку Start Watching або Watch Free. Калі вы ўжо рэгістраваліся на фестываль "Паўночнае ззянне" з тэрыторыі Беларусі, рэгістравацца паўторна не трэба. Увайдзіце ў ваш акаўнт з дапамогай кнопкі Sign in у правым верхнім куце экрана. Калі вы не памятаеце пароль ад вашага акаўнта, скарыстайцеся функцыяй яго аднаўлення.
Кнопка рэгістрацыі ў анлайн-кінатэатры VODBLISK
Кнопка Sign in на платформе анлайн-кінатэатра VODBLISK
Крок 2. Рэгістрацыя

Увядзіце імя, адрас электроннай пошты і прыдумайце пароль. Націсніце на кнопку Join.
акно рэгістрацыі ў анлайн-кінатэатры VODBLISK
Крок 3. Аўтарызацыя

Віншуем з паспяховай рэгістрацыяй! Уваход у акаўнт павінен адбыцца аўтаматычна. Пра гэта сведчыць круглы аватар у правым верхнім куце экрана. У тым выпадку, калі ў вас не атрымалася аўтарызавацца на платформе аўтаматычна, абнавіце старонку і ўвайдзіце на платформу з новымі звесткамі пры дапамозе кнопкі Log In, размешчанай у правым верхнім куце экрана.
кружочак у правым верхнім куце платформы сведчыць пра тое, што вы ўвайшлі ў свой акаўнт
Іншыя краіны
Крок 1. Уваход

Калі ласка, зайдзіце на сайт нашай анлайн-платформы https://online.northernlightsff.com/ і прагартайце старонку да раздзела Buy from VODBLISK online cinema або націсніце сюды.
знешні выгляд каталогу платных фільмаў
Крок 2. Выбар

Выберыце фільм і націсніце на яго.
замежныя карыстальнікі рэгіструюцца падчас набыцця фільмаў
Крок 3. Пераход да аплаты і рэгістрацыі

Націсніце на кнопку Rent. На ёй будзе пазначаны кошт арэнды фільма.
акно набыцця фільма
Крок 4. Рэгістрацыя і ўвод звестак

Увядзіце вашы звесткі для рэгістрацыі, а таксама плацежныя звесткі. Націсніце на кнопку Complete Purshcase.
акно ўводу плацёжных даных, рэгістрацыі або аўтарызацыі
Крок 5. Аплата

Аплаціце прадукт. Пасля аплаты вы вернецеся на сайт платформы і зможаце пачаць прагляд са свайго акаўнта. Уваход у акаўнт адбываецца аўтаматычна. Пра гэта сведчыць круглы аватар у правым верхнім куце экрана.

У тым выпадку, калі ў вас не атрымалася аўтарызавацца на платформе аўтаматычна, абнавіце старонку https://online.northernlightsff.com/ і ўвайдзіце на платформу з новымі звесткамі пры дапамозе кнопкі Log In, размешчанай у правым верхнім куце экрана.
кружочак у правым верхнім куце - паказальнік таго, што вы ўвайшлі ў свой акаўнт на платформе