Мара Тамковіч

Мара Тамковіч нарадзілася ў Менску. Выпусцілася з курса Studio Prób у Школе Вайды, а таксама вывучала рэжысуру ў Варшаўскай кінашколе і журналістыку ў Варшаўскім універсітэце. Мара — стыпендыятка Фундацыі Kyoto-Kraków Анджэя Вайды і Крыстыны Захватовіч-Вайды. Лаўрэатка ўзнагароды «She’s Mercedes». Аўтарка шасці кароткаметражных стужак, сярод якіх шматразова ўзнагароджаная «Дачка» («Лістапад-2018», New Fest New Directors 2019, Linz International Short film Festival 2018 ды інш.) і «У жывым эфіры», адзначаная спецыяльнай узнагародай на Польскім фестывалі мастацкага кіно ў Гдыні ды Срэбраным Х'юга на 58-м Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага.

Рэжысёрка, сцэнарыстка, журналістка
Фільмаграфія

Пад шэрым небам, 81 хв.

У жывым эфіры, 14 хв.

Дачка, 30 хв

Раўненне, 12 хв.

Блядская гісторыя, 9 хв.

Па той бок дзвярэй, 18 хв

37, 3 хв.

2024

2022

2018

2015

2015

2014

2012