Мы разумеем і, безумоўна, ухваляем прагу глядзець і паказваць беларускае кіно. Найлепшым выйсцем тут стане такое рашэнне:
вы можаце наўпрост звярнуцца да праваўладальніка ці праваўладальніцы фільма, які вы хочаце паказаць, і запытацца, на якіх умовах ён ці яна дазволіць вам паказ. Мы раім адразу пазначыць месца паказу, колькасць людзей, колькасць саміх паказаў, а таксама інфармацыю пра платны ці бясплатны ўваход. Калі атрымаеце дазвол, фільмакопію для паказу вам мусіць перадаць праваўладальнік ці праваўладальніца.
У якасці варыянта мы раім запытацца ў праваўладальніка ці праваўладальніцы пра тое, ці дазваляюць яны паказ фільма з платформы VODBLISK, каб аўтары не турбаваліся з перадачай файлаў. І калі дамовіцеся паказваць фільм з нашай платформы, то вы можаце набыць правы на прагляд за 5 даляраў, а таксама заданаціць нам мінімум 20 даляраў. На паказе можаце крыху расказаць пра сам наш праект, каб людзі далучаліся да платформы і глядзелі беларускае кіно на VODBLISK. Робячы так, вы падтрымаеце і незалежных беларускіх фільммэйкераў ды фільммэйкерак, і наш незалежны беларускі кінатэатр, а таксама не парушыце ніякіх аўтарскіх правоў.
Глядзіце і паказвайце беларускае кіно этычна. Гэта можна зрабіць на
VODBLISK.