Максім Буйніцкі
Нарадзіўся ў Бабруйску ў 1981 годзе. У 2012 скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэатра, кіно і тэлебачання па спецыяльнасці «Рэжысура мастацкага фільма». Аўтар некалькіх кароткаметражных фільмаў, уладальнік розных кінаўзнагарод. У 2022 годзе ў Польшчы ў рамках курсу для беларускіх кінематаграфістаў Film Bridge Belarus зняў свой першы дакументальны фільм «Дзённік Анастасіі».