Нэла Агрэніч
Нарадзілася 18 лютага 1989 года ў вёсцы Сарокі Валожынскага раёну Мінскай вобласці. У 2012 годзе скончыла БДУКМ па спецыяльнасці «рэжысура абрадаў і свят» пад кіраваннем заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Дудчанкі. У 2017 годзе скончыла курс рэжысуры ігравога кіно (майстэрня Рэнаты Грыцковай) у БДАМ.
Яе фільмы ўдзельнічалі і перамагалі ў міжнародных кінафестывалях кароткаметражнага кіно ў Германіі, Казахстане, Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, Арменіі і інш. З 2013 года здымаецца ў фільмах і серыялах. Піша вершы з дзяцінства. Друкуецца ў перыядычных выданнях.
Рэжысёрка, сцэнарыстка, актрыса