Мікіта Лаўрэцкі

Мікіта Лаўрэцкі нарадзіўся ў 1994 годзе ў Мінску. Французскі часопіс Cahiers du Cinema апісаў яго як «самага цікавага жартаўніка нябачнай беларускай сцэны». Яго поўнаметражны дэбют «Беларускі псіхапат» выйграў Нацыянальны конкурс Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у 2015 годзе. У 2018 годзе ён абараніў ступень магістра кіназнаўства ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пачынаючы з 2020 года яго дысідэнцкія фільмы, якія сціраюць мяжу паміж ігравым і дакументальным кіно, паказвалі на «Артдакфэсце», Filmadrid, DAFilms і Doclisboa, прычым «Спатканне ў Мінску» выйграла Міжнародны конкурс на апошнім фестывалі. Яго артыкулы пра фільмы і серыялы публікаваліся ў «Мастацтве кіно», «Афішы» і Outskirts.

Рэжысёр
Фільмаграфія

Забойства на Алібегава, 38 хв.

Спатканне ў Мінску, 87 хв.

Жарты пра вайну, 45 хв.

Бярлог, 54 хв.

Дзіцячы фільм, 77 хв.

Размовы пра кіно і віктарына, 41 хв.

Мікіта Лаўрэцкі, 97 хв.

Драма (альманах), рэж. Мікіта Лаўрэцкі, Аляксей Свірскі, Юля Шатун, 117 хв.

Сашава пекла, 98 хв.

Сінемагія, 84 хв.

Каханне і партнёрства, 67 хв.

Беларускі псіхапат, 62 хв.
2022


2022

2022

2022

2021

2020


2019

2019



2019

2017

2016

2015
TO RUTH:
Як далёка здольны зайсці пустэльнік-хікікаморы, каб дабіцца ўвагі любімай ютуберкі?

Па матывах ананімнага блога сталкера, які пераследваў Rose.

Глядзіце ў анлайн-кінатэатры Vodblisk

Забойства на Алібегава
Той няёмкі момант, калі поліаморныя стасункі заканчваюцца падвойным забойствам. Самае гучнае мінскае злачынства апошніх гадоў у форме метаіранічнага тыкток-серыяла.
Беларускі псіхапат
Што будзе, калі на адной дачы пакінуць інцэла-псіхапата і трох малазнаёмых дзяўчын? Вольны перанос на беларускую глебу маніфеста масавага стралка Эліята Роджэра.