Вольга Абрамчык

Вольга Абрамчык нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. Там яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысура тэлебачання. У 2018 годзе — магістарскую праграму ў Акадэміі кіно Міраслава Ондржычка (Чэхія) па спецыяльнасці рэжысура дакументальнага кіно. З 2017 года Вольга працуе мультымедыйнай прадзюсаркай на тэлеканале «Настоящее Время». За гэты час яна зняла некалькі дакументальных фільмаў: «Трэнер», які распавядае пра каманду сляпых футбалістаў з Віцебска, «Мы не ведалі адзін аднаго да гэтага лета» — пра пратэсты ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Дакументальны фільм «Усё добра. Я сплю» — апошняя праца Вольгі Абрамчык пра званкі «неабыякавых» грамадзян у міліцыю са скаргамі на пратэстоўцаў і тых, хто нязгодны з палітыкай дзейнай улады ў Беларусі.

Рэжысёрка-дакументалістка
Фільмаграфія

Усё добра. Я сплю, 24 хв.

Мы не ведалі адзін аднаго да гэтага лета, 62 хв.

Трэнер, 68 хв.

B.A.S.E. Джампінг. Крок да свабоды, 25 хв.
2023

2021


2019

2017