Саша Кулак
Саша Кулак нарадзілася ў Віцебску.
Акрамя праектаў у галіне моды, музыкі і брэндынгу, партфоліа Сашы ўключае мноства незалежных культурных праектаў, створаных у супрацоўніцтве з маладымі талентамі з усяго свету.
Фільмы Сашы Кулак зрабілі яе вядомай ва ўсім свеце. Нядаўна рэжысёрка прэзентавала на DokLeipzig 2022 поўнаметражны фільм «Ястраб памерам з каня» (2022, 76 хв), створаны пры падтрымцы Arte France і інстытута Sundance.
Раней на Міжнародным кінафестывалі ў Ратэрдаме адбылася прэм’ера іншага фільма Сашы — «Мара» (2022, 61 хв). Гэта гібрыдны дакументальны відэанарыс пра беларускія пратэсты летам 2020 года, пераможца Беларускага конкурсу на кінафестывалі «Паўночнае ззянне — 2022».