Улада Сянькова

Кінарэжысёрка і сцэнарыстка Улада Сянькова нарадзілася ў 1986 годзе ў Беларусі, у Віцебску. У 2010-м яна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вывучала камп’ютарную лінгвістыку. У 2013-м скончыла Мінскую кінашколу па спецыяльнасці «Рэжысура і сцэнарыстыка», а ў 2020 годзе — школу Анджэя Вайды ў Варшаве з праектам «Юркі».

Улада ёсць лаўрэаткай прэміі Х'юберта Балса за распрацоўку сцэнараў ды выпускніцай праграмы ScripTeast (2021) і стыпендыі Ніпкова (2022).

Дэбютны поўнаметрыжны фільм беларускі «Граф у апельсінах» (2015) атрымаў дыплом на ММКФ «Лістапад-2016» — За смелы і арыгінальны погляд, а на Міжнародным кінафестывалі ўсходнееўрапейскіх фільмаў у Котбусе (2016) фільм Улады быў узнагароджаны прэміяй Discovery Award.

Разам з фільмам «II» (2019) Улада Сянькова ўдзельнічала ў ММКФ «Лістапад-2019» і Міжнародным кінафестывалі ў Гётэборгу (2020). На Варшаўскім міжнародным кінафэсце (2019) гэтая кінастужка Улады была адзначаная Спецыяльнай згадай журы.

Кінарэжысёрка, сцэнарыстка
Фільмаграфія

II, 61 хв.

З вялізнай вышыні, 16 хв.

Граф у апельсінах, 114 хв.






2019

2017

2015





II
Хоць нас закляймілі ў гэтым бессярдэчным і невуцкім свеце… мы разам, мы пераадолеем усё.

Глядзіце ў анлайн-кінатэатры Vodblisk