Уладзімір Казлоў
Уладзімір Казлоў нарадзіўся і вырас у беларускім горадзе Магілёве. Скончыў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт. Аўтар звыш дзесяці кніг прозы і нон-фікшн, сярод іх «Гопнікі» (2002), «Школа» (2003), «1986» (2012), «Унутраная імперыя» (2021). Проза Казлова ўключана ў лонг-лісты прэмій ім. Казакова, «Нацыянальны бэстсэлер», «Вялікая кніга», «Новая славеснасць», прэміі Вавёрчына. Ягоныя кнігі апублікаваныя ў Францыі, Сербіі і ЗША. Аўтар сцэнарыя і рэжысёр незалежных ігравых і дакументальных стужак. Удзельнік і прызёр міжнародных кінафестываляў.