Шчырая, вясёлая і аптымістычная размова пра беларускае кіно Волі Чайкоўскай з Андрэем Кашперскім. Гэта той эфір, які вы будзеце пераглядаць дажджлівымі вечарамі і ўсміхацца.
Андрэй Кашперскі распавёў, як здымае з 12 гадоў і глядзіць Лінча з 6, як аднойчы страціў прытомнасць на здымках праз перапрацоўку, а на мантажы таго ж фільма атруціўся «Святым источником». Разам з Воляй яны абмеркавалі беларускае кіно Шродзінгера, сон пад фільмы і прыгажосць жанравага кіно.
УВАГА: у кадры таксама кіно, якога не існуе, Міхась Зуй, сакратарка, котка і іншыя «акторы масавых сцэн»
Прыемнага прагляду!