VODBLISK Talk: Арцём Лобач

Размаўляе Воля Чайкоўская
«Трэба здзіўляць кожным кадрам»
Воля Чайкоўская пагутарыла з Арцёмам Лобачам — беларускім рэжысёрам і кліпмэйкерам. Атрымалася размова пра шлях да кіно, працу на беларускім MTV, зорную хваробу і кіно як будоўлю сэнсаў. А часам проста будоўлю (аднойчы ўвесь здымачны дзень Арцём майстраваў лесвіцу з дрэваў — мы не ведаем, што гэта, калі не беларускае кіно).

Што за напружаныя здымкі, падчас якіх згарэла дрывотня? Чаму каманда ў кіно — вельмі важна? Як на чалавека ўплывае ўпершыню ўбачаны кінасцэнар? Глядзіце новы VODBLISK Talk, каб знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Арцём Лобач

Рэжысёр, дакументаліст і кліпмэйкер.
Аўтар фільмаў "Шлях дадому", "Бліжэй, чым ты думаеш", "Дом".

Удзельнікі

Воля Чайкоўская

Заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, прадзюсарка, рэжысёрка, аўтарка фільма «Агульная мова».

Глядзiцe бясплатна там, дзе вам зручна

Бліжэй, чым ты думаеш
У пошуках свабоды і прыгод, дзяўчына пераконвае закаханага хлопца збегчы ад бацькоў у вясковую глуш. Аднак рамантычная прыгода абарочваецца нечаканым паваротам, калі мінулае сустракаецца з сучаснасцю, выяўляючы сапраўдныя намеры кожнага з іх.

Глядзіце ў анлайн-кінатэатры VODBLISK

Шлях дадому
«Шлях дадому» — гэта гісторыя Паўла, якога настальгія па Крыму і прага свабоды прывялі ва ўкраінскае сяло, дзе ён стварае свой уласны свет, сутыкаючыся з праблемамі і перашкодамі на шляху да самапазнання.
Дом
План ад’езду маладой пары з Беларусі ператвараецца ў кашмар, калі напярэдадні хлопец выяўляе нечаканую спадчыну — стары палац. Ён і яго таварышы адпраўляюцца ў сэрца запусцелай сядзібы 19-га стагоддзя, ахутанай злавеснымі таямніцамі.