Юрый Сямашка нарадзіўся ў 1993 годзе ў горадзе Мінск, Беларусь. Інжынер па адукацыі. Кінамастацтва асвойваў самастойна, здымаючы кароткаметражкі і лялечныя мультфільмы.
У 2022-2023 гадах кароткаметражны фільм "Смеццевая галава" выйграў беларускую конкурсную праграму фестываляў Bulbamovie (Poland, 2022) і Unfiltered cinema (2023, Belarus), быў адабраны ў міжнародную праграму International Short Film Festival Oberhausen (Germany, 2023). Атрымаў тры прэміі "Чырвоны верас" ад беларускіх кінакрытыкаў.
У 2024 годзе ў Варшаве скончыў здымкі свайго першага поўнаметражнага фільма.