VODBLISK святкуе свой дзень нараджэння!

Для тых, хто жыве па-за межамі Беларусі і павінен плаціць 5$ за прагляд стужкі, мы падрыхтавалі сюрпрыз. З 14 па 21 сакавіка 2024 года ў нашым інстаграме мы разыграем 3 пакеты, з дапамогай якіх вы зможаце задарма паглядзець лепшыя беларускія фільмы.

А калі вам не церпіцца пачаць знаёмства з беларускім незалежным кіно, набывайце пакеты з 3, 6 або 9 фільмаў са зніжкамі да 75%. Зніжкі будуць дзейнічаць да 31 траўня 2024 года.

Прыемнага прагляду!

Пакет «Ізі-пізі»

Гэтыя тры беларускія фільмы будзе цікава паглядзець тым, хто толькі ў пачатку свайго кінематаграфічнага падарожжа. Мы б сцерлі сабе памяць, каб паглядзець гэтыя фільмы ў першы раз!

Купіць доступ да пакета можна за 9,99$  замест 15$

Пакет «Прасунуты»

Калі вы паглядзелі гэтыя 6 паспяховых фільмаў, вы ўжо дакладна не навічок у беларускім кіно. Цяпер вы гатовыя перайсці на новы ўзровень.

Купіць доступ да пакета можна за 14,99$ замест 30$

Пакет «Люкс»

Хочаце стаць беларускімі Квенцінам Таранціна ці Грэтай Гервіг? Пасля прагляду такой колькасці беларускага кіно ў вас расплюшчыцца трэцяе вока і пакажа вам шлях да Галівуду. Багацце і слава чакаюць вас за рагом.

Купіць доступ да пакета можна за 19,99$ замест 45$
Аўтаматычны адлік арэнды фільмаў пачынаецца з моманту першага прагляду. Пасля здзяйснення аплаты ў вас ёсць 30 дзён для таго, каб пачаць прагляд фільмаў. Калі вы не паспелі пачаць глядзець фільмы за гэты час, 30-дзённы перыяд арэнды пачнецца аўтаматычна. Калі вы не паспелі паглядзець фільмы, на жаль, сродкі не вяртаюцца.

Фільмы прызначаныя толькі для індывідуальнага прагляду.