Агульная мова

Рэжысёрка
Год
Жанр
Краіны
Працягласць
Мова арыгіналу
Субцітры

Прадзюсары
Мантажоры

Сцэнарыстка
Аператарка-пастаноўшчыца
Гукавы дызайнер

Воля Чайкоўская
2020
дакументальны, кароткі метр
Эстонія, Беларусь
14 хв.
руская
англійскія

Воля Чайкоўская, Рыхо Вестрык
Патрык Антанюк, Воля Чайкоўская
Воля Чайкоўская
Воля Чайкоўская
Дзмітры Наталевіч

Агульная мова

Рэжысёр: Воля Чайкоўская
Год: 2020
Жанр: дакументальны, кароткі метр
Краіны: Эстонія, Беларусь
Працягласць: 14 хв.
Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія

Прадзюсары: Воля Чайкоўская, Рыхо Вестрык
Мантажоры: Патрык Антанюк, Воля Чайкоўская
Сцэнарыстка: Воля Чайкоўская
Аператарка-пастаноўшчыца: Воля Чайкоўская
Гукавы дызайнер: Дзмітры Наталевіч
Сінопсіс

Воля даўно з'ехала з роднага дому ў Віцебску, і таму размова з роднымі ўжывую — а не праз месенджар — становіцца сапраўднай падзеяй і адкрыццём. Цяпер, калі бацькі і дачка могуць быць побач, надышоў час для важных і балючых пытанняў. Магчыма, гэтыя пытанні не самыя простыя і прыемныя, але рана ці позна на іх трэба было адшукаць адказы. Тым больш што Воля ўжо не тая маленькая дзяўчынка. Цяпер яна можа размаўляць з мамай і бацькам на роўных і паспрабаваць знайсці з імі разам тое, што, здавалася б, паспела ўжо стаць безнадзейна страчаным.

Фільм «Агульная мова» — кранальны прыклад інтымнай дакументалістыкі, што апісвае свет ад першай асобы. Аўтарка фільма Воля Чайкоўская вырашылася на няпросты эксперымент, запісаўшы на камеру размовы з бацькамі. У выніку атрымалася шчырае прызнанне ў любові да сваіх родных, поўнае непадробнымі эмоцыямі.

Фільм прызначаны толькі для індывідуальнага прагляду. Чаму?