Воля Чайкоўская

Воля Чайкоўская нарадзілася ў Беларусі. Пасля 11 гадоў працы ў медыя Воля атрымала ступень магістра рэжысуры і прадзюсавання дакументальнага кіно ў Baltic Film and Media School (Талін, Эстонія). У 2016 годзе яна заснавала прадзюсарскую кампанію Volia Films. У гэтым жа годзе Volia Films выпусціла поўнаметражны дакументальны фільм «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў). Сусветная прэм'ера фільма адбылася на IDFA First Appearance Competition, у выніку «Дарогу» можна было паглядзець больш чым на 80 кінафестывалях. Воля Чайкоўская – сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, выпускніца Emerging Producers Network 2018, а таксама ўдзельніца трэнінгу CICAE для прафесіяналаў мастацкага кіно на Венецыянскім кінафестывалі 2016 года. Акрамя гэтага, Воля – заснавальніца і дырэктарка фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін у Беларусі «Паўночнае ззянне». Фестываль паказвае ігравыя і дакументальныя нардычныя ды балтыйскія фільмы, а таксама незалежнае беларускае кіно; у межах кінафэсту развілася і моцная Індустрыйная платформа з лекцыямі, майстар-класамі і іншымі івэнтамі.

У 2019 годзе Воля далучылася да прадзюсарскай кампаніі Allfilm як прадзюсарка і рэжысёрка. Цяпер Воля актыўна працуе як прадзюсарка над некалькімі праектамі, гэта «72 гадзіны» (рэж. Ганна Саўчанка), «Вайна супраць жанчыні» (рэж. Марыс Салумец), а таксама рэжысуе і прадзюсуе свой першы поўнаметражны фільм «Чыясьці жонка».

Цяпер жыве ў Эстоніі.

Рэжысёрка, прадзюсарка
Фільмаграфія

Рэжысёрка








Чыясьці жонка

Маё ўяўленне пра сябе

Агульная мова, 14 хв.

Вайна супраць жанчын, рэж. Марыс Салумец

Чыясьці жонка, рэж. Воля Чайкоўская

72 гадзіны, рэж. Ганна Саўчанка (супрадзюсарка).

Ёёгі, рэж. Макс Галамідаў, 73 хв.

Маё ўяўленне пра сябе, рэж. Воля Чайкоўская

Агульная мова, рэж. Воля Чайкоўская, 14 хв.

Свята, рэж. Уладзімір Логінаў, 68 хв.

Чыстае мастацтва, рэж. Максім Швед (супрадзюсарка), 51 хв.

Мая бабуля з Марса, рэж. Аляксандр Міхалковіч, 83 хв.

Тэст-730, рэж. Дар'я Кароль, 61 хв.

Дарога, рэж. Дзмітрый Калашнікаў, 67 хв.


2024

2020

2020

2025


2024


2024


2022


2020


2020


2019


2019



2018


2016


2016
Прадзюсарка
Фільмаграфія

Рэжысёрка








Чыясьці жонка

Маё ўяўленне пра сябе

Агульная мова, 14 хв.



Вайна супраць жанчын, рэж. Марыс Салумец

Чыясьці жонка, рэж. Воля Чайкоўская

72 гадзіны, рэж. Ганна Саўчанка (супрадзюсарка).

Ёёгі, рэж. Макс Галамідаў, 73 хв.

Маё ўяўленне пра сябе, рэж. Воля Чайкоўская

Агульная мова, рэж. Воля Чайкоўская, 14 хв.

Свята, рэж. Уладзімір Логінаў, 68 хв.

Чыстае мастацтва, рэж. Максім Швед (супрадзюсарка), 51 хв.

Мая бабуля з Марса, рэж. Аляксандр Міхалковіч, 83 хв.

Тэст-730, рэж. Дар'я Кароль, 61 хв.

Дарога, рэж. Дзмітрый Калашнікаў, 67 хв.


2024

2020

2020



2025


2024


2024


2022


2020


2020


2019


2019



2018


2016


2016
Прадзюсарка
Агульная мова
Рэжысёрка Воля Чайкоўская, якую заўсёды лічылі белай варонай у сям’і, адпраўляецца да сваіх бацькоў у Віцебск, каб шчыра пагаварыць з імі пра былое і знайсці агульную мову. Шчымлівыя гутаркі складаюцца ў дакументальны фільм, які ёсць ні чым іншым, як прызнаннем у любові да родных.

Глядзіце ў анлайн-кінатэатры Vodblisk