Двойчы каланізаваная

Рэжысёрка
Год
Жанр
Краіны
Працягласць

Мовы арыгіналу

Субцітры
Лін Алуна
2023
дакументальны
Данія, Канада, Грэнландыя
92 хв.

англійская, грэнландская, інукцікут, дацкая
беларускія | англійскія
Двойчы каланізаваная
Рэжысёрка: Лін Алуна
Год: 2023
Жанр: дакументальны
Краіны: Данія, Канада, Грэнландыя
Працягласць: 92 хв.

Мова арыгіналу: англійская, грэнландская, інукцікут, дацкая
Субцітры: беларускія | англійскія
Сінопсіс

Адвакатка, дызайнерка і ў першую чаргу грэнландская інуітка Айю Пітэр — адна з найважнейшых фігур у барацьбе за правы карэнных народаў Арктыкі. Нястрымная актывістка шмат гадоў працуе над стварэннем пастаяннага форуму ЕС для карэнных народаў, лабіруе адмену забароны на гандаль прадукцыяй з цюленяў (забарона разбурыла эканоміку яе народа) і адначасова з гэтым паглыбляецца ў вывучэнне ўласнага паходжання. У дзяцінстве Айю была вымушана з'ехаць з Грэнландыі ў Данію — там яна перастала размаўляць на роднай мове і паступова стала губляць карані. Затым яна перабралася ў арктычную частку Канады, каб тамака зноў перажыць наступствы каланізацыі інуітаў: яе сын скончыў жыццё самагубствам (паводле статыстыкі, сярод мужчын з карэнных народаў самы высокі ўзровень суіцыдаў ва ўсіх краінах). Цяпер жанчына адчайна змагаецца з еўрапейскімі парламентарыямі за справядлівасць дзеля будучых пакаленняў. Яе шлях уключае ў сябе эмацыйныя выступленні ў штаб-кватэры ЕС, камунікацыю з іншымі прадстаўнікамі паўночных народаў і падарожжы ва ўласнае мінулае, да незагоеных траўм, якія дагэтуль пераследуюць валявую і нязломную жанчыну.

Фільм прызначаны толькі для індывідуальнага прагляду. Чаму?