Рэжысёрка Год Жанр Краіна Працягласць Мова арыгіналу Субцітры
Юля Шатун 2019 дакументальны Беларусь 29 хв. руская англійскія
Межы
Рэжысёрка: Юля Шатун Год: 2019 Жанр: дакументальны Краіна: Беларусь Працягласць: 29 хв. Мова арыгіналу: руская Субцітры: англійскія
Сінопсіс
Ідэя фільма нарадзілася ў цягніку, там жа пачынаецца і кінагісторыя: запіс паведамлення на мабільным тэлефоне раптам спыняецца пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы. Рэальная сітуацыя пераходзіць у мастацтва: кароткае паведамленне становіцца дакументальным лістом, паэтычным разважаннем рэжысёркі на тэму важнасці і паўсюднасці межаў — у геаграфіі, гісторыі і кінематаграфіі. З пастаянным гулам на фоне мы сочым за аўтаркай у яе экзістэнцыяльным падарожжы па чатырох гарадах, у якое таксама ўвайшлі кадры, зробленыя бацькам рэжысёркі 25 гадоў таму. Гэтыя кадры заўсёды прыводзяць нас да нейкіх бачных ці нябачных межаў.
Фільм прызначаны толькі для індывідуальнага прагляду. Чаму?