Ёсць чатыры прычыны ўзнікнення такой памылкі:
1. Адсутнасць рэгістрацыі або аўтарызацыі на платформе. Праверце, калі ласка, ці ўвайшлі вы ў свой акаўнт.
2. Спроба прагляду фільма з іншай катэгорыі. Фільмы, даступныя для прагляду карыстальнікам з Беларусі, размешчаныя ў катэгорыі VODBLISK BELARUS. Карыстальнікі, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, могуць знайсці даступныя для прагляду фільмы ў катэгорыі VODBLISK INTERNATIONAL.
Калі ласка, праверце катэгорыю, у якой вы спрабуеце паглядзець фільм.
3. Выкарыстанне ананімайзераў. Наша сістэма аўтаматычна блакуе спробы прагляду фільмаў, якія здзяйсняюцца пры дапамозе ананімайзераў. Калі ласка, выключыце ананімайзер, абнавіце старонку і паспрабуйце паглядзець фільм зноў.
4. Выкарыстанне неадпаведнага браўзера або прылады. Вы можаце глядзець фільмы анлайн-кінатэатра VODBLISK на нашай вэб-платформе са свайго ноўтбука ці камп'ютара пры дапамозе браўзераў Google Chrome і Microsoft Edge. На жаль, глядзець фільмы з мабільных браўзераў не атрымаецца. Увесь кантэнт на нашай платформе абаронены пры дапамозе DRM, што абмяжоўвае магчымасці прагляду з мабільнага тэлефона.
Калі ў вас узніклі праблемы з праглядам фільмаў і вы не змаглі іх вырашыць з дапамогай нашага анлайн-FAQ, калі ласка, дашліце нам ліст з тэмай «VODBLISK Прагляд фільмаў» і падрабязным апісаннем праблемы на пошту
support@northernlightsff.com. Мы паспрабуем максімальна аператыўна вырашыць вашу праблему.